Былы маёр КДБ: Сілавікі недаацанілі маштаб пратэстаў

11/08/2020 - 14:03
Масавыя пратэсты каля ГЦ "Рыга" ў Мінску, 10 жніўня 2020 года / Еўрарадыё

Беларускія сілавікі пачалі рыхтавацца да масавых пратэстаў паўгода таму, але неадацанілі іх маштаб. Пра гэта ў інтэрв'ю расійскаму выданню Coda расказаў былы маёр КДБ, які адмовіўся абараняць рэжым, звольніўся і з'ехаў у Еўропу. 

— Думалі, будуць невялікія пратэсты ў 5-7 тысяч чалавек у сталіцы, і таму лічылі, што [нашых] сіл хопіць на ўсю краіну. Да размоў з нагоды буйных акцый ставіліся з усмешкай — маўляў, нікому не захочацца здароўем рызыкаваць. Інструкцыі былі звычайнымі: простыя меры па стрымліванні, стандартныя прыёмы, выкарыстанне дубінак, шчытоў, вадамётаў — усё як звычайна. Хіба што выкарыстоўваць гумовыя кулі першапачаткова наўрад ці планавалі. Але вы бачыце, што атрымалася. Я ўпэўнены, што тое, што адбываецца апошнія некалькі дзён, для кіраўнікоў КДБ стала шокам, — адзначыў экс-супрацоўнік КДБ.

Па словах экс-супрацоўніка Камітэта дзяржбяспекі, першараднай задачай была маральная падрыхтоўка маладых афіцэраў:

"Маўляў, як важна захаваць рэжым, што іншых шляхоў і быць не можа. Калі прамылі галаву афіцэрам, тыя ўзяліся за сваіх хлопцаў — і так усё ніжэй і ніжэй, да тых самых людзей, што ўчора са шчытамі стаялі. Таму яны і кажуць, што перамены не патрэбныя, пакуль чалавека збіваюць. Механізм унушэння працуе на ўсе сто".

Больш падрабязна пра службу ў беларускім КДБ, метады для сачэння за апазіцыянерамі і пра тое, чаму сілавікі лічаць, што перамены ў краіне не патрэбныя, чытайце ў матэрыяле Coda "Ім прамылі галаву — таму яны і кажуць, што перамены не патрэбныя, пакуль чалавека збіваюць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі