Былы галоўны ідэолаг стаў кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска

14/03/2017 - 13:15

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Ігара Бузоўскага кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Перад гэтым чыноўнік быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і адказваў за ідэалогію ў краіне. 

44-гадовы Бузоўскі атрымаў вядомасць як адзін з кіраўнікоў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У 2003-2005 гадаў ён быў другім сакратаром ЦК гэтай афіцыёзнай моладзевай арганізацыі, а ў 2010-2014 — першым сакратаром ЦК. 

Акрамя таго, Бузоўскі паспеў папрацаваць намеснікам гендырэктара Дырэкцыі прамаўтавання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (2002-2003), дарадцам-кансультантам, галоўным дарадцам Адміністрацыі прэзідэнта (2005-2010). 

У снежні 2014 года чыноўнік дасягнуў піка сваёй кар'еры — стаў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі. Прабыў ён на гэтай пасадзе два гады — да снежня 2016-га, калі быў вызвалены "ў сувязі з пераходам на іншую працу". Іншая праца былому галоўнаму ідэолагу знайшлася толькі праз тры месяцы. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі