Былы дырэктар і бухгалтарка БелаПАН затрыманыя і знаходзяцца на Акрэсціна

18/08/2021 - 11:54

Бухгалтарка БелаПАН Кацярына Боева затрыманая і знаходзіцца на Акрэсціна. Яна ў статусе падазраванай па артыкуле 342 КК "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", паведамляе тэлеграм-канал @navinyonline. Інфармацыя атрыманая ад мужа Боевай.

Раніцай 18 жніўня да шэрагу супрацоўнікаў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН прыйшлі з ператрусам сілавікі. Ён адбываўся ў рамках згаданай крымінальнай справы, расследаваннем займаецца Следчы камітэт. У намесніка галоўнага рэдактара Аляксандра Зайцава забралі мабільны тэлефон, цвёрды дыск кампутара, стары планшэт, рэдакцыйнае пасведчанне і некалькі візітовак. У Зайцава ўзялі абавязанне з'явіцца па патрабаванні.

На Акрэсціна пасля допыту апынуўся былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў.

Пасля ператрусу журналіста Захара Шчарбакова павезлі на допыт, пасля якога адпусцілі. Ператрус прайшоў у галоўнага рэдактара Ірыны Леўшыной. Яе павезлі ў офіс БелаПАН, а пасля — на допыт. Журналістку Ірыну Турчыну пасля допыту адпусцілі, узялі падпіску аб неразгалошванні. У яе забралі тэлефон, камп'ютар, флэшкі, дыктафон і блакнот — дома прайшоў ператрус. Турчына знаходзіцца ў статусе сведкі па крымінальнай справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі