Наркотыкі, знойдзеныя падчас ператрусу / паліцыя Польшчы
У Польшчы за наркотыкі затрымалі былога супрацоўніка "Белсата" Міхаіла П. Інфармацыя пра яго арышт з‘явілася і ў беларускіх прапагандысцкіх каналах. Гэта тлумачыцца тым, што аб праблемах замежнага грамадзяніна з законам павінны неадкладна паведаміць амбасадзе яго дзяржавы.
Хлопцу 32 гады. Ён вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, супрацоўнічаў з тэлеканалам СТБ, а потым працаваў на расійскіх тэлеканалах "РЕН ТВ" і "Мір 24".
На "Белсат" ён прыйшоў у 2020‑м, вёў эфіры ў рускамоўнай рэдакцыі канала "Вот так". Год таму Міхаіл пакінуў "Белсат" і журналістыку.
Польскія СМІ паказалі ператрус і наркотыкі ў кватэры беларуса, не ўдакладняючы яго імя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут