Былога супрацоўніка Міністэрства абароны пакараюць за абразу беларускай мовы

28/03/2020 - 10:29

Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска рыхтуе справу аб адміністратыўным правапарушэнні, якое здзейсніў былы супрацоўнік Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Уладзімір Кажэўнікаў.

Як піша "Наша Ніва", на выказванні Кажэўнікава ў фэйсбуку звярнуў увагу жыхар Гомеля Яўген Скочка. Той назваў беларускую мову "выродлівай руска-польскай мешанінай". За публічную абразу беларускай мовы Кажэўнікаў можа быць пакараны штрафам у памеры ад 4 да 10 базавых велічыняў.

Уладзімір Кажэўнікаў родам з расійскага Яраслаўля. У 2015 годзе Кажэўнікаў, працуючы ў Міністэрстве абароны, пісаў, што Беларусь з’яўляецца часткай "рускага свету", а назву краіны ён прынцыпова пісаў "Белоруссия". У хуткім часе ён быў звольнены з інфармацыйнага агенцтва "Ваяр". Цяпер ён жыве ў Маскве і зарабляе грошы тым, што піша сцэнары для расійскіх стужак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі