Былога следчага Яўгена Юшкевіча адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе

04/12/2020 - 15:17

Палітвязню Яўгену Юшкевічу памянялі меру стрымання. Яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, паведамляе ТГ-канал Антона Матолькі.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла і яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна

Юшкевіча затрымалі 24 лістапада, дома ў яго адбыўся ператрус. Некалькі гадоў таму ён звольніўся са следчага камітэта, а сёлета актыўна ўдзельнічаў у праекце ByChange, які дапамагаў былым сілавікам уладкавацца ў грамадзянскім жыцці. Такім чынам, за кратамі ён правёў 10 дзён.

Яго падазраюць па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх" (ч. 1 арт. 342 КК). Апошнія дні ён сядзеў у СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску. 

Праваабаронцы прызналі Юшкевіча палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі