Ці патрэбны трэці ўкол ад каранавіруса? / Unsplash
Свет жыве з COVID-19 амаль два гады, а адказаў на пытанні пакуль больш не становіцца. Асабліва ў тэме вакцынацыі ад каранавіруса. Штам "Дэльта" працягвае крочыць па свеце (нядаўна выявілі яго і ў Беларусі), а некаторыя краіны, у тым ліку суседнія Польшча і Літва, пачынаюць ужываць бустарныя дозы вакцыны.
Хоць спрэчкі адносна "пажаданага" ўзроўню антыцел і іншых фактараў абароны ідуць у навуковым асяроддзі дагэтуль, карэляцыя паміж цітрам антыцел і рызыкай атрымаць сімптаматычную інфекцыю ўжо даказаная (*).
Цікавае яшчэ адно назіранне навукоўцаў: у раней інфікаваных COVID-19 абарона лепшая, чым у тых, хто проста вакцынаваны (*). Аднак і раней інфікаваным рэкамендуецца рабіць хоць бы адзін укол вакцыны — гэта прыкметна паніжала рызыкі перанесці праславутую "Дэльту".
Хоць мэтазгоднасць бустарных прышчэпак ад каранавіруса спрэчная, прэстыжны часопіс Nature піша, што яны сапраўды выклікаюць больш моцныя імунныя рэакцыі.
Навукоўцы з Чылі выявілі, што пасля бустарнай прышчэпкі AstraZeneca цітр антыцел расце ў 15 разоў (*). Пра прыкметнае павелічэнне антыцел пасля "бустара" гавораць і брытанскія даследчыкі (*).
Але, што важна, навукоўцы дагэтуль не прыйшлі да высновы, ці яно сапраўды трэба і ці варта таго. Так, узроўні антыцел растуць. Але гэта не адзіны паказчык, на які трэба глядзець. І менавіта таму спрэчкі яшчэ працягваюцца. Напрыклад, у тым жа Nature гучыць меркаванне, што бустарныя прышчэпкі цяпер — "авантура".
ЗША, Ізраіль, Літва, Польшча і шэраг іншых краін ужо ўхвалілі выкарыстанне трэцяй прышчэпкі ад каранавіруса, але паралельна працягваюцца даследаванні.
У гэтых краінах бустарную дозу могуць атрымаць людзі з аслабленым імунітэтам, а таксама пажылыя і медыцынскія работнікі. Астатнім трэці ўкол пакуль не прапаноўваюць.
Хоць эфектыўнасць наяўных вакцын супраць той жа "Дэльты" трохі падае, яны па-ранейшаму нядрэнна спраўляюцца з прадухіленнем цяжкага праходжання хваробы і смерці, хай і са зніжэннем праз нейкі час пасля прышчэпкі.
Замежныя даследаванні, што лагічна, сканцэнтраваныя на ўхваленых СААЗ вакцынах, якія ўжываюцца шырока ў свеце. Але ёсць звесткі і па "Спадарожнік V", і па "Сінафарм".
І гэта краіны, якія ўжо патроху пачынаюць ужываць бустарныя дозы. Па ахопе прышчэпак Беларусь прайграе нават такім краінам, як Куба, Лаос і Парагвай, і мае паказчык прыкметна горшы, чым сярэдні па свеце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут