Букмекеры лічаць Азаранку другой прэтэндэнткай на перамогу на "Australian Open"

28/12/2015 - 07:52

Букмекеры лічаць тэнісістку Вікторыю Азаранку другой прэтэндэнткай на перамогу на  "Australian Open". Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі стартуе 19 студзеня ў Мельбурне. Каэфіцыент на перамогу беларускі — 7.5, лепшы ён толькі ў амерыканкі Серэны Уільямс — 3.0. Азаранка апярэджвае больш рэйтынгавых Марыю Шарапаву і Сімону Халеп, верагоднасць перамогі якіх ніжэйшая, інфармуе "Прессбол".

Пакуль жа беларуская тэнісістка рыхтуецца да турніру ў Брысбене, які стартуе 3 студзеня. Яна паведаміла, што ўжо знаходзіцца ў Аўстраліі і выклала ў Instagram сваё жартаўлівае фота.

Нагадаем, леташні сезон для Вікторыі Азаранкі быў няўдалым. Яна не выйграла ніводнага тытулу WTA.

Фота: ria.ru, Instagram

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі