Букераўскую прэмію за 2019 год на ўрачыстай цырымоніі ў Лондане атрымалі канадская і брытанская пісьменніцы (яна ўручаецца за англамоўную літаратуру). Маргарэт Этвуд з Канады была адзначана за раман "The Testaments" ("Запаветы"), а Бернардын Эварыста з Вялікабрытаніі — за кнігу "Girl, Woman, Other" ("Дзяўчына, жанчына, усё астатняе"). Абодва творы — пра жаночую долю. Пісьменніцы падзеляць паміж сабой прэмію — 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
У 2000 годзе Этвуд ужо атрымлівала Букераўскую прэмію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.