Будзе горача — беларускія сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльную з'яву

08/06/2022 - 17:15
У Беларусі ўсталявалася гарачае надвор'е​ / Reuters

Сіноптыкі абвясцілі на чацвер у Беларусі жоўты ўзровень небяспекі і папярэджваюць, што будзе вельмі горача. Днём тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі краіны, паводле іх прагнозаў, дасягне +30 +32°С.

Сёння ў шэрагу рэгіёнаў магчымы дождж. Навальніцы прагназуюць на паўночным захадзе краіны. Імавернасць дажджу ў Мінску сіноптыкі ацэньваюць у раёне 5-10%. Заўтра ў Мінску да +30 і без ападкаў.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі