Брэсцкім спецназаўцам закупляюць электрасамакаты за 27 тысяч рублёў

07/06/2019 - 10:30

Брэсцкім спецназаўцам купляюць 24 электрасамакаты агульным коштам 27 тысяч 540 рублёў. Тэндар на іх з'явіўся на сайце дзяржзакупак.

Заказчык — вайсковая часць 97069, дзе размяшчаецца Камандаванне сіл спецаперацый. Сама часць размешчана ў аграгарадку Калодзішчы пад Мінскам. А вось месца пастаўкі іншае: вайсковая часць 92616 у Брэсце, там базуецца 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада.

Патрабаванні да электрасамакатаў спецназаўскіх: яны павінны вытрымліваць нагрузку 100 і больш кілаграмаў. Максімальная хуткасць — не менш за 25 кіламетраў за гадзіну. Магутнасць матора ад 250 ват і запас ходу ад 35 кіламетраў. У інтэрнэт-крамах можна знайсці пад такія патрабаванні электрасамакаты кітайскай вытворчасці па цане ад 1000 рублёў. Паставіць тэхніку трэба з 22 да 29 ліпеня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі