Брэсцкім іпэшнікам не дазволілі правесці запланаваны мітынг (фота)

17/02/2016 - 12:46

4 сакавіка брэсцкія ІП плануюць правесці ў горадзе мітынг. На ім прадпрымальнікі хочуць выступіць за адмену 222-га і 48-га ўказаў кіраўніка дзяржавы. Адпаведныя дакументы яны рыхтуюць у гарвыканкам.

Пра гэта было абвешчана на чарговым сходзе брэсцкіх прадпрымальнікаў. Яна адбылася 17 лютага на рынку каля мясцовага ЦУМа.

Гэта будзе другая спроба іпэшнікаў правесці вулічную акцыю. Бо гарадскія ўлады не дазволілі правесці мітынг, запланаваны на 19 лютага. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадпрымальнік Андрэй Карняйчук, адзін з заяўнікаў акцыі:

Карняйчук: "Нам забаронена правядзенне мітынгу ў сувязі з тым, што на момант падачы заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства не былі прадастаўленыя дамовы з хуткай медыцынскай дапамогай і з камунальнікамі. На пытанне, чаму ж на месцы мне далі іх аформіць, падпісаць бланкі, мне ў аддзеле ідэалогіі Брэсцкага гарвыканкаму нічога не адказалі".

Па словах Карнейчука, іпэшнікі хочуць бліжэйшым часам дамагчыся сустрэчы з дэпутатамі гарсавету. Яны хочуць атрымаць ад дэпутатаў справаздачу наконт таго, што тыя зрабілі для развіцця дробнага бізнесу ў Брэсце.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі