Брэсцкі суд адмовіўся прыпыняць будаўніцтва акумулятарнага завода

12/03/2018 - 18:50

Брэсцкі абласны суд 12 сакавіка не задаволіў скаргу эколагаў, якія прасілі спыніць будаўніцтва акумулятарнага завода падчас разгляду справы, перадае тэлеканал "Белсат".

Напрыканцы студзеня грамадская арганізацыя "Экадом" і некалькі прыватных асобаў звярнуліся ў суд Маскоўскага раёну Брэста. Яны прасілі прыпыніць гаспадарчую дзейнасць кампаніі "АйПаўэр" з 12 па 21 сакавіка. 

У адказ завод папрасіў суд, каб заяўнікі гарантавалі страты, якія можа панесці адказчык ад такога спынення — 861 754,64 рубля. Гэтую суму было прапанавана ўнесці на дэпазітны рахунак суда.

У выніку абласны суд прыняў рашэнне не на карысць праціўнікаў будаўніцтва заводу.

Асноўны разгляд справы аб спыненні будаўніцтва заводу адбудзецца 21 сакавіка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі