“Брэсцкі панчохавы камбінат” выпусціў мужчынскія шкарпэткі з прэзерватывамі

09/02/2019 - 07:31

“Брэсцкі панчохавы камбінат” выпусціў лімітаваную серыю мужчынскіх шкарпэтак, якія прадаюцца ў камплекце з прэзерватывамі. Серыя прымеркаваная да 23 лютага і створаная ў супрацоўніцтве з беларускім дыстрыб’ютарам лекаў кампаніяй “Фармін”, якая выпускае прэзерватывы Indigo.

У кожным наборы “ліміткі” — пара класічных чорных шкарпэтак і ўпакоўка прэзерватыва.

Прадстаўнікі “Брэсцкага панчохавага камбіната” распавялі TUT.by, што да такіх набораў выявілі цікаўнасць некаторыя кліенты, хоць ад пачатку разлічвалі толькі на фірмовую сетку крамаў. Шкарпэткі з прэзерватывамі паступяць у продаж у бліжэйшыя дні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі