Абвестка пра закрыццё брэнду LSTR / з Інстаграм-акаўнту LSTR
Спыняе працу яшчэ адзін вядомы беларускі брэнд адзення — LSTR. Пра гэта яго стваральнікі абвясцілі ў Інстаграме.
Усяго два тыдні таму LSTR прэзентавалі новы прынт да Купалля.
Прычыны закрыцця ў краме не тлумачаць, па пытаннях падарункавых сертыфікатаў просяць пісаць у дырэкт.
На мінулым тыдні стала вядома таксама пра закрыццё брэнду Honar.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут