"Белнафтахім" лічыць правакацыяй дзеянні заправак "Лукойла"

05/02/2020 - 09:11

Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы цалкам забяспечваюць унутраны рынак палівам. Так у канцэрне "Белнафтахім" адрэагавалі на інфармацыю пра абмежаванні на паліва на некаторых запраўках. 

Як распавядала Еўрарадыё, абмежаванне на выдачу паліва ўвялі некаторыя запраўкі "Лукойла" ў Брэсцкай вобласці. Дызельнае паліва на некалькіх запраўках сеткі прадавалася не больш як 100 літраў у адны рукі. Прычынай называўся дэфіцыт паліва. На іншых запраўках "Лукойл" такога абмежавання не ўводзілі.

"Незразумела, з якой мэтай яны ўвялі гэтыя ліміты. Таму што нашы НПЗ вырабляюць дастаткова паліва для забеспячэння ўнутранага рынку. Прадукцыя нават ідзе на экспарт. Казаць пра тое, што ў нас дэфіцыт, — гэта больш правакацыя, чым нейкая спроба паклапаціцца пра спажыўцаў", — цытуе БЕЛТА заяву прэс-службы "Белнафтахіма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі