Bellingcat: Малайзійскі "Боінг" быў збіты расійскім "Букам" з нумарам 332

04/05/2016 - 07:10

Міжнародная незалежная група даследчыкаў Bellingcat падрыхтавала справаздачу пра зенітна-ракетны комплекс "Бук", які збіў малайзійскі самалёт "Боінг-777" MH17 над Украінай улетку 2014 года.

Раней эксперты Bellingcat не маглі высветліць адну лічба ў нумары машыны, бо яна была зафарбаваная. Меркавалася, што нумар "Бука" — 312. Цяпер спецыялісты выявілі, што машына мае нумар 332 і належыць расійскай 53-й зенітна-ракетнай брыгадзе. Пра гэта сведчыць  і шэраг тэхнічных характарыстык, на якія спасылаюцца эксперты Bellingcat

Нагадаем, што малайзійскі самалёт быў збіты 17 чэрвеня 2014 года. Пры авіякатастрофе загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на яго борце.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі