Цягнік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Беларуская чыгунка рыхтуецца да таго, што цэнтр кіравання перавозкамі, размешчаны ў Мінску, можа выйсці з ладу. Для гэтага ствараецца рэзервовая схема, высветліла Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.
Намеснік начальніка Беларускай чыгункі Ігар Казлоўскі ў жніўні даручыў прыняць дадатковыя меры для мінімізацыі наступстваў "актаў незаконнага ўмяшання ў аб’екты кіравання працэсам перавозак".
У Супольнасці чыгуначнікаў кажуць, што звычайна пад такой фармулёўкай маецца на ўвазе супрацьпраўнае дзеянне ці пагроза такіх дзеянняў, якія могуць парушыць бяспечную працу чыгункі. Але ў дакуменце не ўдакладняецца, які менавіта сцэнар разглядае кіраўніцтва БЧ.
Рэзервовыя пляцоўкі стваралі паводле тэрытарыяльнага прынцыпу — па адной на кожным аддзяленні чыгункі. Супольнасць чыгуначнікаў удакладняе размяшчэнне дзвюх такіх пляцовак — на станцыі Шуміліна (Віцебская вобласць) і ў раёне прыпынку Крошын (Баранавіцкае аддзяленне).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут