У Беларусі з 22:00 1 чэрвеня па 12:00 2 чэрвеня будзе немагчыма купіць праз інтэрнэт квіткі на цягнікі. Таксама ў гэты перыяд будзе немагчыма вярнуць электронныя квіткі, паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі.
Гэта тлумачыцца правядзеннем планавых тэхнічных работ.
Для куплі квіткоў пасажырам прапаноўваюць звяртацца ў касы Беларускай чыгункі.