“Белавія” цягам месяца памяняе квіткі да Ніцы ўсім ахвочым

15/07/2016 - 14:40

Авіякампанія “Белавія” ў сувязі з тэрактамі ў Ніцы абяцае вярнуць усіх жадаючым грошы за квіткі, набытыя на адпаведныя рэйсы.

“У сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў Ніцы, цягам месяца можна будзе вярнуць квіток, перанесці бліжэйшыя даты вылету па маршруце Мінск — Ніца — Мінск”, — сказана ў паведамленні ў Твітары авіяперавозчыка.

“Белавія” на дадзены момант ажыццяўляе тры рэйсы ў гэтым кірунку (туды і назад) — па серадах, суботах і нядзелях.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі