“Белавія” абновіць парк трыма новымі "Боінгамі"

05/11/2015 - 06:29

У 2016 годзе парк “Белавіі” папоўніцца трыма новымі самалётамі маркі “Боінг”. Яны будуць мець максімальны ўзровень бяспекі, пра гэта паведаміў генеральны дырэктар нацыянальнага перавозчыка Анатоль Гусараў у эфіры АНТ.

Ён дадаў, што новыя самалёты будуць задзейнічаны на рэгулярных і чартэрных рэйсах. А да моманту пастаўкі кампанія плануе зрабіць грунтоўны рэбрэндынг і змяніць фірмовыя колеры.

У нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” на дадзены момант 28 самалётаў, што выкарыстоўваюцца для перавозкі пасажыраў. Большасць з іх — таксама “Боінгі”. Тры новыя лайнеры такой жа маркі паступяць у Беларусь прама з завода ў ЗША.

На чым лётаюць "Белавія" і замежныя авіякампаніі (інфаграфіка)

Фота: planespotters.net

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі