Беларусы знайшлі ва ўкраінца амаль 300 металічных капканаў (фота, відэа)

08/02/2016 - 12:57

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні знайшлі ва ўкраінца амаль 300 металічных капканаў. 20-гадовы жыхар Валынскай вобласці спрабаваў іх нелегальна правезці ў нашу краіну на "Renault Master" праз пункт мытнага афармлення "Макраны". Беларускім мытнікам ён заявіў, што не мае тавараў для дэкларавання. Аднак падчас праверкі іх знайшлі.

Як адзначае прэс-служба Брэсцкай мытні, капканы розных мадэляў і формаў, прызначаны для палявання. Іх агульная вага складае 135 кг, а кошт — каля 60 мільёнаў беларускіх рублёў. Капканы ва ўкраінца забралі, распачаты адміністрацыйны працэс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі