Беларусы затрымалі былога расійскага чыноўніка, які ўцякаў ва Украіну

09/08/2019 - 20:11

Беларусы затрымалі былога расійскага чыноўніка, які ўцякаў ва Украіну. Ігар Разунін планаваў папрасіць у Кіеве палітычнага прытулку, цяпер ён нібыта спадзяецца яго атрымаць у Беларусі (жонка былога чыноўніка кажа, што атрымаць прытулак у Беларусі "шанцаў мала"). Пра гэтую гісторыю распавядае znak.com.

Разунін працаваў начальнікам дэпартамента рэкламы міністэрства па кіраванні дзяржмаёмасцю Свярдлоўскай воласці Расіі. У дачыненні яго распачалі крымінальную справу па фактах карупцыі. Аднак у снежні мінулага года чыноўнік знік — уцёк ад "несправядлівага суда". Толькі нядаўна стала вядома, што ў пачатку чэрвеня ён спрабаваў патрапіць ва Украіну праз Беларусь — пешу прыйшоў у пункт пропуску "Новая Рудня". Цяпер расіянін знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА.

У Беларусі Ігара Разуніна затрымалі з-за таго, што ён аб'яўлены ў Расіі ў вышук і там завочна арыштаваны. Расійскія праваахоўнікі ўжо даслалі ў Беларусь запыт пра экстрадыцыю Разуніна. Яго разглядаюць у Генпракуратуры нашай краіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі