Беларусы застаюцца ў бальніцах Батумі пасля смяротнага ДТЗ

26/07/2026 - 11:42

Медсястра апранае пальчаткі / Figma

Грамадзяне Беларусі, якія пацярпелі ў выніку цяжкай дарожна-транспартнай аварыі ў Батумі, працягваюць лячэнне ў мясцовых медыцынскіх установах. Сярод тых, хто знаходзіцца пад наглядам урачоў, ёсць непаўналетнія. Грузінскія службы забяспечваюць пацярпелым неабходную медыцынскую дапамогу, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Беларускае пасольства падтрымлівае пастаянную сувязь з пацярпелымі і іх сваякамі. Консул Беларусі ў Батумі аказвае неабходнае суправаджэнне, каардынуе ўзаемадзеянне з сем’ямі загінулых і дапамагае вырашаць пытанні, звязаныя з лячэннем, афармленнем дакументаў і падрыхтоўкай да вяртання целаў загінулых на радзіму.

Улады Аджарыі і кіраўніцтва паліцыі Батумі ўдзельнічаюць у арганізацыі дапамогі пацярпелым і раней выказалі спачуванні сем’ям загінулых. Па факце аварыі распачата крымінальная справа аб парушэнні правілаў дарожнага руху, якое прывяло да цяжкіх наступстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі