Грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Літве, 1 сакавіка зладзілі акцыю пратэсту супраць расійскай і беларускай агрэсіі ва Украіне, піша lrt.lt.
Беларусы спалілі свае беларускія дакументы каля амбасады Украіны.
Каментуючы акцыю, тэатральны рэжысёр Аляксей Стукін, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Літве, зацытаваў вядомую фразу: "Гэта маленькі крок для чалавека, але вялікі крок для чалавецтва".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут