Беларусы сталі піць больш слабаалкагольных напояў. Гэта праблема?

07/10/2024 - 15:04

Ужыванне слабаалкагольных напояў вырасла ўтрая

За апошнія пяць гадоў спажыванне слабаалкагольных напояў сярод беларусаў патроілася. У 2019 годзе на душу насельніцтва прыпадала 1,5 літра, а да 2023 года гэты паказчык вырас да 4,5 літраў.

Хоць гэта значна менш, чым спажыванне моцных алкагольных напояў, і ў дзесяць разоў менш, чым піва, гэткі рэзкі рост нельга не заўважыць.

Еўрарадыё высветліла ў доктара-нарколага і прадпрымальніка, з чым можа быць звязаная такая змена.
 

"Несур'ёзнае адхіленне"

Нарколаг Уладзімір Пікірэня кажа, што трохразовы рост спажывання слабаалкагольных напояў не з'яўляецца вялікай праблемай для Беларусі, паколькі ў абсалютных лічбах гэта не вельмі вялікі паказчык. На яго думку, значна важней, што ўжыванне моцнага алкаголю павялічылася.

Напрыклад, у 2019-м у пераліку на чысты спірт ўжывалі 4,92 літра моцнага алкаголю, а ў 2023-м выпівалі ўжо 5,32 літра. Гэта павышэнне большае, чым на 1%. І ў гэты ж час аналагічнае падзенне ўжывання віна. Гэта значыць, народ пачаў пераходзіць на моцнае — і гэта вельмі негатыўная тэндэнцыя, на якую я б звярнуў увагу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі