Беларусы каля сербскай амбасады ў Варшаве патрабавалі вызвалення Гнёта

21/03/2024 - 12:41

Акцыя каля амбасады Сербіі ў Варшаве / Euroradio

21 сакавіка каля сербскай амбасады ў Варшаве беларусы патрабавалі вызвалення Андрэя Гнёта. Беларускі рэжысёр і актывіст пяты месяц знаходзіцца ў сербскай турме. Яму пагражае выдача рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. "Не экстрадыцыі!", — было напісана на расцяжцы, якую трымалі ўдзельнікі акцыі.

Арганізатары: варшаўская філія арганізацыі "Рух", Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, пры падтрымцы "Вольных спартоўцаў".

Андрэя Гнёта затрымалі ў кастрычніку 2023 года ў Сербіі па абвінавачванні ў эканамічнай справе — рэжым Лукашэнкі абвясціў палітычнага актывіста ў міжнародны вышук. Абарона Гнёта кажа пра палітычны пераслед і называе ўнясенне яго ў спіс Інтэрпала палітычна матываваным.

У сакавіку 2024-га апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі, будзе новы разгляд справы, прызначаны на 26 сакавіка. Тэрмін утрымання Гнёта пад вартай працягнулі яшчэ на 60 дзён.

Euroradio

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі