Беларусы больш купляюць імпартнае. Чаму растуць цэны, рэзервы і крэдыты? Эфір

11/08/2026 - 11:39

Анастасія Лузгіна / Архіў

У Беларусі абнавіліся паказчыкі інфляцыі, растуць золатавалютныя рэзервы, але пры гэтым беларускі рубель слабее да долара. На гэтым фоне Нацбанк змякчыў патрабаванні да крэдытаў на куплю беларускіх тавараў, а Беларусбанк прапануе іпатэку пад 1%.

Тым часам імпарт спажывецкіх тавараў працягвае расці, а доля беларускіх тавараў у продажах не павялічваецца. І нават у рэгіёнах улады хочуць "максімальна сцерці адрозненні паміж горадам і вёскай" — у тым ліку праз аднолькавае напаўненне крамаў.

Чаму растуць рэзервы, але слабее рубель? Чаму беларусы ўсё часцей выбіраюць імпартнае і што адбываецца з унутраным спажываннем? І ці сапраўды танныя крэдыты і аднолькавыя крамы ў горадзе і вёсцы могуць змяніць сітуацыю?

Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.

Эфір пачнецца ў 14:00 па Мінску, задавайце пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі