Беларускія вайскоўцы рыхтуюцца да таго, што іх танкі будуць гарэць

15/04/2024 - 11:41

Не выключана, што інструктар быў "з баявым вопытам" / t.me/zapadny_rubesz/

Беларускія вайскоўцы рыхтуюцца да таго, што іх танкі будуць гарэць. Праводзяцца заняткі "па дзеяннях асабовага складу ў выпадку ўзгарання амуніцыі". Адзначаецца, што занятак меў "практычны характар, што дазволіла кожнаму вайскоўцу адпрацаваць навыкі свайго майстэрства".

Трэніроўка прайшла ў адным з танкавых батальёнаў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў Слоніме ў Гродзенскай вобласці. Не выключана, што інструктар быў "з баявым вопытам".

Як вядома, у Мінску ўважліва сочаць за вайной ва Украіне і пераймаюць досвед (напрыклад, вучацца будаваць бліндажы). Там згарэлі ўжо тысячы танкаў. Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што рыхтуе Беларусь да вайны. Але пакуль "такой неабходнасці няма", сказаў ён нядаўна ў Маскве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі