Беларускія тэнісісты не патрапілі ў сусветную групу Кубка Дэвіса

18/09/2017 - 06:29

Беларускія тэнісісты не патрапілі ў сусветную групу Кубка Дэвіса. У матчы плэй-оф у гасцях яны прайгралі зборнай Швейцарыі — 2:3. Ва ўчорашнім рашаючым паядынку, які працягваўся больш за дзве гадзіны, Яраслаў Шыла саступіў Марку К’юдынэлі — 4:6, 3:6, 4:6.

У папярэдніх паядынках былі зафіксаваныя наступныя вынікі: Яраслаў Шыла — Генры Лааксанен — 6:4, 6:2, 7:6; Дзмітрый Жырмант — Марка К’юдынэлі — 3:6, 6:4, 4:6, 3:6; Максім Мірны/Андрэй Васілеўскі — Андрыян Бодмер/Лука Маргаролі — 7:6, 7:6, 7:6; Дзмітрый Жырмант — Генры Лааксанен — 2:6, 2:6, 7:5, 2:6.

У наступным сезоне мужчынская зборная Беларусі па тэнісе зноў будзе гуляць у 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны. Апошні раз у Сусветнай групе Кубка Дэвіса яна была дзесяць гадоў таму.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі