Беларускія фармзаводы будуць пастаўляць у аптэкі лекі ў экспартных упакоўках

10/04/2020 - 11:27

Фармацэўтычныя заводы Беларусі будуць пастаўляць на беларускі рынак лекі, якія выраблялі на экспарт. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 10 красавіка паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан

Па яе словах, неўзабаве ў беларускіх аптэках з'явяцца лекі ў нетрадыцыйных упакоўках. Гэта звязана з тым, што беларускім заводам дазволена пастаўляць на ўнутраны рынак лекі ва ўпакоўках, разлічаных на замежны рынак. Галоўная абавязковая ўмова — наяўнасць інструкцыі на рукай мове. 

Акрамя таго дазволены продаж лекаў (таго ж парацэтамолу) у кардонных каробачках. 

Гэта звязана з высокім попытам на лекі ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

Дарэчы, сёння Мінздароўя ўвёў абмежаванні на продаж парацэтамолу, арпетолу, медыцынскіх масак і пальчатак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі