Беларускія дэпутаты і сенатары звярнуліся да міжнароднай супольнасці

10/06/2021 - 10:50

Беларускія дэпутаты розных узроўняў і сенатары звярнуліся да міжнароднай супольнасці "ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі". Як паведамляе БЕЛТА, яны прапануюць "непрадузята ацаніць сітуацыю", калі "пад выглядам барацьбы за дэмакратычныя каштоўнасці па сутнасці мае месца агрэсіўны ўсебаковы ціск на суверэнную дзяржаву і яе грамадзян".

Маюцца на ўвазе ўведзеныя і запланаваныя да ўвядзення санкцыі супраць Беларусі — за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, за рэпрэсіі, за наўянасць сотняў палітвязняў, за прымусовую пасадку пасажырскага самалёта і г. д.

Аўтары звароту лічаць, што адбываецца "грубае парушэнне базавых прынцыпаў міжнароднага права па неўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы дзяржаваў". Яны перакананыя, што "шэраг краін" "актыўна садзейнічаюць дэстабілізацыі сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь" ды яшчэ фармуюць "вельмі негатыўны" імідж краіны на міжнароднай арэне! Санкцыі называюцца "беспрэцэдэнтнымі" і "неабгрунтаванымі".

Дэпутаты і сенатары заклікаюць міжнародных партнёраў Беларусі выконваць прынцыпы і нормы міжнароднага права ва ўзаемаадносінах. "Мы гатовыя да дыялогу, але не да прымусу", — падкрэсліваюць аўтары звароту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі