Беларускія дарожнікі падпісалі кантракт ва Украіне на 30 млн долараў

11/10/2019 - 19:51

Беларускія дарожнікі падпісалі кантракт ва Украіне на амаль 746 млн грывен ці 30 млн долараў. Гомельскім дарожна-будаўнічым трэстам № 2, які ўваходзіць у холдынг "Белаўтадор", выйграны тэндар на будаўніцтва ўчастка аўтадарогі ў Ровенскай вобласці. Яна стане часткай праекта "Паўночны абход Роўна".

Як інфармуе на сваёй старонцы ў Facebook "Белаўтадор-Украіна", гэта быў адзін з найбуйнейшых тэндараў, якія калі-небудзь праводзіліся ў Роўна. А для беларускіх прадпрыемстваў ва Украіне гэта найбуйнейшы кантракт у сферы дарожнага будаўніцтва.

У тэндары таксама ўдзельнічалі кампаніі з Турцыі і Азербайджана. Беларусы сэканомяць для ўкраінскага бюджэту амаль 80 млн грывен (больш за $3 млн), паколькі выніковая сума кантракту амаль на 10% меншая за кошт будаўніцтва, прадугледжаны тэндарнай дакументацыяй.

Будаўніцтва мусіць быць скончанае да канца 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі