Беларускія біятланісткі ўзялі срэбра на эстафеце ў Нове-Места

04/03/2021 - 16:33

У чэшскім Нове-Места 4 сакавіка пачаўся чарговы этап Кубка свету па біятлоне. Сёння там прайшла жаночая эстафета 4х6.

Зборную Беларусі прадстаўлялі Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Алена Кручынкіна. Наша каманда заняла другое месца. На першую прыступку п'едэстала паднялася зборная Швецыі, якая апярэдзіла беларусак на 1,2 секунды.

Турнірная табліца

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі