Беларускія баскетбалісткі абыгралі зборную Нідэрландаў

14/11/2021 - 14:42

Беларускія баскетбалісткі ў авертайме абыгралі зборную Нідэрландаў — 83:72 (16:21, 18:15, 13:14, 20:17, 16:5). Гэта другая іх перамога ў кваліфікацыі Еўра-2023 (у першым паядынку ў гасцях былі абыграныя чэшкі — 66:60).

Анастасія Верамеенка набрала 23 ачкі, на яе рахунку таксама 13 падбораў і дзве выніковыя перадачы. 21 ачко ў Марыі Паповай.

У нашай групе зборная Беларусі лідыруе з 4 ачкамі, у Нідэрландаў 3 ачкі, Чэхія і Ірландыя маюць па 1 ачку. Наступную сустрэчу яна правядзе толькі 24 лістапада 2022 года дома са зборнай Ірландыі.

vk.com/belarusbasket

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі