Беларускіх вязняў эксплуатуюць на заводах — BELPOL

09/04/2026 - 12:25

Турма / Zuma Press / IMAGO

У распараджэнні аб’яднання былых беларускіх сілавікоў BELPOL апынуўся ўнутраны дакумент, паводле якога прадпрыемства са структуры "БелАЗ‑Холдынг" патрабуе ад калоніі № 2 у Бабруйску тэрмінова павялічыць аб’ёмы вытворчасці і ліквідаваць адставанне па пастаўках.

У дакуменце пазначаны канкрэтныя тэрміны і прамое патрабаванне "павялічыць тэмпы" выпуску прадукцыі — дзесяткаў адзінак.

Як каментуюць у BELPOL, гэта азначае адно — людзей у беларускіх калоніях, уключаючы палітзняволеных, фактычна выкарыстоўваюць як танную, беспраўную працоўную сілу для выканання планавых задач прадпрыемстваў. Такая практыка выклікае асцярогі адносна эксплуатацыі асуджаных у інтарэсах буйных кампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі