ІІХФ не пускае беларускіх хакеістаў на чэмпіянат свету / iihf.com
Зборную Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянату свету 2026-2027 гадоў.
Паўторны запыт Федэрацыі хакея Беларусі 30 ліпеня разгледзеў Савет Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ). Арганізацыя адмовілася дапускаць нацыянальныя каманды да чэмпіянатаў свету ў наступным сезоне. Прычынай назвалі праблемы з бяспекай.
Атрымліваецца, што Беларусь цалкам прапусціць мужчынскі чэмпіянат свету 2027 года, а таксама моладзевае (U20) першынство планеты. Жаночыя зборныя і юніёрская каманда (U18) былі дапушчаныя да турніраў раней.
Міжнародны Алімпійскі камітэт некалькі тыдняў таму рэкамендаваў цалкам зняць санкцыі з беларускіх спартоўцаў. Аднак апошняе слова застаецца за міжнароднымі спартовымі федэрацыямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут