Беларускі тэнісіст Уладзімір Самсонаў выйшаў у паўфінал на Алімпіядзе

09/08/2016 - 21:29

Уладзімір Самсонаў упершыню ў жыцці змог прабіцца ў паўфінал алімпійскіх спаборніцтваў па настольным тэнісе. Ва ўпартым чвэрцьфінальным паядынку з немцам Дзмітрыем Аўчаровым беларус быў мацнейшым і выйграў матч з агульным лікам 4:2. Падчас матчу Самсонаў упаў і атрымаў траўму, але пасля аказання меддапамогі працягнуў гульню.

Сапернік беларуса ў наступнай стадыі — кітаец Чжан Цзыкэ.

Дзмітрый Аўчароў — Уладзімір Самсонаў — 2:4 (11:8, 7:11, 17:19, 11: 4, 2:11, 12:14).

Уладзіміру Самсонаву 40 гадоў. Ён — заслужаны майстар спорту, трохразовы пераможца Кубка свету, 6-разовы чэмпіён Еўропы, экс-першая ракетка свету.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі