Беларускі пасол у Расіі сёння быў у МЗС РФ

15/03/2019 - 10:28

15 сакавіка беларускі пасол у Расіі Уладзімір Сямашка быў у Міністэрстве замежных спраў Расійскай Федэрацыі. Ён сустракаўся з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Рыгорам Карасіным. Як інфармуе прэс-служба расійскага знешнепалітычнага ведамства, Сямашка і Карасін "абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях расійска-беларускіх дачыненняў". Між іншым гаворка ішла пра ўзгодненыя дзеянні краін у знешнепалітычнай дзейнасці. Абмяркоўваўся і графік беларуска-расійскіх двухбаковых кантактаў рознага ўзроўню.

Цікава, што наведванне Сямашкам МЗС Расіі адбылася ў дзень, калі начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз жорстка пракаментаваў выказванні расійскага пасла ў нашай краіне Міхаіла Бабіча. Верагодна, гэта проста супадзенне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі