Беларускі гісторык раскрыў таямніцу дзіцячага малюнка ў кнізе XVII стагоддзя

27/04/2024 - 15:09

Дзіцячы малюнак у кнізе XVII стагоддзя / t.me/euroradio

Гісторык Дзяніс Лісейчыкаў раскрыў сакрэт дзіцячага малюнка на старадруку XVII стагоддзя. Яго знайшлі ў кнізе ўніяцкага святара са Старога Лепеля.

Малюнак прадстаўляе невядомага персанажа — ці то паляўнічага, ці то салдаціка. Аказалася, што ў тагачасных дамах была папулярнай кафля з выявай мушкецёра. На думку даследчыка, менавіта яе перанёс малы мастак у бацькаву кнігу.

Дзяніс Лісейчыкаў здолеў выявіць і асобу аўтара — гэта Уладзіслаў (Васіль) Анішкевіч, які ў 1691 годзе ўступіў у ордэн базыльянаў.

— У прынцыпе ўся гэтая інфармацыя з катэгорыі малапатрэбнай, але чамусьці прыемна, — падсумоўвае даследчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі