Беларускі футбаліст Вячаслаў Глеб завяршыў кар'еру

15/08/2018 - 12:14

Беларускі футбаліст Вячаслаў Глеб завяршыў кар'еру, інфармуе "Прессбол". Яму 35 гадоў. Апошнім клубам нападаючага быў гродзенскі "Нёман", сёлета ён паўдзельнічаў толькі ў трох матчах.

Вячаслаў Глеб — малодшы брат Аляксандра Глеба. У маладосці ён пагуляў за дубль "Штутгарта", не здолеў замацавацца ў аснове "Гамбурга" і "Грасхопера". У 2005-2008 гадах гуляў за МТЗ-РІПО, пасля — у Кітаі. У Беларусі зноў гуляў, з перапынкамі, калі выязджаў у замежныя клубы, з 2011 года — у мінскім "Дынама", "Гомелі", "Тарпеда-БелАЗ". У 2016-1017 гадах выступаў за "Крумкачы", забіў 8 галоў. Пасля быў "Нёман".

Вячаслаў Глеб быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. Менавіта ён аддаў галявы пас Сяргею Кісляку ў славутым матчы ў Парыжы з французамі, калі беларусы выйгралі з лікам 1:0.

Такім чынам Вячаслаў скончыў кар'еру раней за брата. Аляксандр вырашыў яшчэ пагуляць у бягучым сезоне за БАТЭ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі