Беларускі фрыстайліст выйграў этап Кубка свету ў Пекіне

20/12/2015 - 13:38

Беларускі фрыстайліст Максім Гусцік выйграў этап Кубка свету ў Пекіне. Яго пераможная сума склала 121,24 бала. Другое і трэцяе месца ў прадстаўнікоў Аўстраліі і Украіны.  

Астатнія беларускія спартсмены занялі месцы з 6-га да 21-га.

Максіму Гусціку 27 гадоў. Першую перамогу на Кубку свету ён атрымаў у лютым 2013-га, а на чэмпіянаце свету сёлета быў трэцім. Больш падрабязна пра яго гл. тут.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі