Беларускі форвард Сяргей Карніленка стаў голасам мабільнай праграмы

28/11/2018 - 06:56

Беларускі форвард Сяргей Карніленка, які выступае за расійскі футбольны клуб "Крылы Саветаў", стаў голасам мабільнай праграмы "Яндэкс. Навігатар" для iOS і Android. Цяпер ён дапамагае кіроўцам пракладваць маршрут паездкі ў аб'езд затораў на дарогах. Карніленка запісаў у студыі больш за 120 фразаў. Як адзначае прэс-служба футбольнага клуба, голас футбаліста даступны ў Беларусі, Расіі, Казахстане, Турцыі і іншых краінах.

Ураджэнцу Віцебска Сяргею Карніленку 35 гадоў. За сваю доўгую спартыўную кар'еру ён паспеў пагуляць у Беларусі, Украіне, Расіі, Англіі. Быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі, выступленні за якую завяршыў у 2017 годзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі