Беларуская міліцыя шукае ахвяраў маньяка, які 20 гадоў гвалціў жанчын

26/11/2015 - 14:21

Беларуская міліцыя шукае ахвяраў маньяка, які 20 гадоў гвалціў жанчын. Як паведамляла Еўрарадыё, восенню 2015-га праваахоўнікі затрымалі 44-гадовага грамадзяніна Расіі. На працягу 20 гадоў (1994 — 2014) ён здзейсніў у Беларусі і ў Ленінградскай вобласці Расіі серыю згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару.

Вядома, што мужчына мае дачыненне да 26 згвалтаванняў у Бярозаўскім, Драгічынскім раёнах Брэсцкай вобласці, у Стаўбцоўскім, Дзяржынскім і Мінскім раёнах Мінскай вобласці. У 1976-1989 гадах ён жыў на Брэстчыне. Пасля службы ў войску, з 1992-га да 2000 года знаходзіўся ў Мінску, працаваў кіроўцам грамадскага транспарту (аўтобусаў і тралейбусаў). Злачынствы здзяйсняў каля чыгункі і аўтадарог.

Фота, відэа: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі