Беларуская “Ідэя Х” ― якая яна? Высвятляем у праграме Лукашука і Гарунова

31/05/2018 - 10:10

Усе выпускі праграмы "Ідэя Х"

 

За амаль тры дзесяцігоддзі незалежнасці Беларусь так і не здолела сфармуляваць нацыянальную ідэю. Яе няма ні ва ўлады, ні ў апазіцыі, не можа яе ўцямна выказаць ні грамадзянская , ні экспертная супольнасць. Але, чым далей без нацыянальнай ідэі, тым горш. Таму прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць яе.

Каб гэта зрабіць, Еўрарадыё запускае новую аўтарскую праграму ― “Ідэя Х”. Весці яе будуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф, калумніст і хіпстар-падарожнік Максім Гаруноў.

 

Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў

У якасці гасцей, якія дапамогуць нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, будуць палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма будзе выходзіць раз на тыдзень.

31 мая ў студыі Еўрарадыё першы госць ― этнакультуролаг, літаратарка Юлія Чарняўская.

Слухаць ці спампаваць падкаст ніжэй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі