Беларуская дзяржава выплаціць праваабаронцу 7500 рублёў

30/01/2019 - 12:17

Беларуская дзяржава выплаціць праваабаронцу Андрэю Бандарэнку 7500 рублёў. Гэта кампенсацыя маёмаснай шкоды, якую нанёс яму сваімі неправамернымі дзеяннямі Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта, інфармуе сайт platformabelarus.com.

Крымінальная справа ў дачыненні Бандарэнкі была распачатая восенню 2016 года па артыкуле "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі" (у той час праваабаронца адбываў тэрмін у шклоўскай калоніі). Аднак суд Ленінскага раёна Магілёва ў сакавіку 2017-га прызнаў яго невінаватым. Працэс кампенсацыі зацягнуўся на два гады. Нарэшце ў студзені сёлета суд Маскоўскага раёна сталіцы прыняў рашэнне на карысць Андрэя Бандарэнкі.

Бандарэнка — вядомы беларускі праваабаронца. З 2014-га ён адбываў пакаранне за "злоснае хуліганства". Па амністыі 4-гадовы тэрмін быў скарочаны да трох гадоў. І калі ён ужо заканчваўся, узнікла згаданая новая справа. На волю выйшаў у сакавіку 2017-га, зарэгістраваў Прыватную інфармацыйную ўстанову "Нью Платформ інавэйшн". Нядаўна Бандарэнка стаў дырэктарам "БелГазеты".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 30.01

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі