Беларуская цяжкаатлетка Дар'я Пачобут заняла на Алімпіядзе 6-е месца

11/08/2016 - 06:10

Беларуская цяжкаатлетка Дар'я Пачобут заняла на Алімпіядзе 6-е месца. Яна выступала ў вагавай катэгорыі да 69 кг. У рыўку Пачобут узяла 105 кг, у штуршку — 132 кг (у суме — 237 кілаграмаў). Як інфармуе БЕЛТА, спартсменка пасля выступлення сказала, што заняць больш высокае месца ёй перашкодзілі ранейшыя траўмы — яны не дазволілі набраць больш аптымальныя кандыцыі.

А вось яшчэ адна беларуска Анастасія Міхаленка ў штуршку тройчы не змагла падняць штангу з вагой 103 кг і за медалі яна не змагалася.

Золата заваявала Ксян Янмей з Кітая — 261 кг (116+145).

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі