Забойства беларускага дальнабойшчыка ў Нідэрландах
Стала вядома, хто забіў дальнабойшчыка з Беларусі ў Нідэрландах. Мясцовыя медыя паведамляюць, што праваахоўнікі падазраюць у злачынстве 57-гадовага земляка загінулага. Яго арыштавалі ў панядзелак на поўначы Нідэрландаў.
Увечары 21 кастрычніка цела маладога чалавека з нажавымі раненнямі знайшлі на стаянцы каля мяжы з Бельгіяй, дзе ён спыніўся на адпачынак. Медыя пішуць, што мужчына сцякаў крывёю, рэанімацыя была немагчымая.
Што адбылося ў той дзень, дагэтуль дакладна незразумела. Праваахоўнікі звярнуліся да іншых кіроўцаў, якія ў той момант былі на стаянцы, а таксама дапыталі тых, хто ў да таго моманту ўжо з'ехаў. Прааналізавалі і здымкі з камераў.
Амбасада Беларусі ўжо больш за два тыдні знаходзіцца ў пастаянным кантакце па гэтай тэме з праваахоўнымі органамі краіны знаходжання і сям'ёй загінулага. Ёй аказваецца ўся неабходная консульска-прававая дапамога.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут