Беларуска збіралася ляцець у ЗША з каштоўнымі паперамі Расійскай імперыі

24/10/2019 - 17:06

62-гадовая жыхарка Валожынскага раёна збіралася ляцець у ЗША (з перасадкай у Амстэрдаме) з каштоўнымі паперамі Расійскай імперыі. Мытнікі знайшлі іх у яе чамадане ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Як інфармуе прэс-служба Мінскай рэгіянальнай мытні, у жанчыны былі 83 адзінкі банкнот і каштоўных папер. 77 з іх былі прызнаныя экспертам культурнай каштоўнасцю: банкноты адносяцца да 1914-1919 гадоў, а каштоўныя паперы — да 1866-1917 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі