Беларуска Марыя Матузка звярнулася да сваіх землякоў. "Хай яны ўсё гэта пабачаць і павераць нам: у нас ідзе вайна, — кажа яна на відэа suspilne.media. — Мы перад гэтым да 8 сакавіка з імі яшчэ стэлефаноўваліся. Яны нас абвінавачвалі, што мы ва ўсім дзесьці вінаватыя. Што мы вінаватыя [у тым], што на Данбасе вайна, а мы нічога не рабілі".
Жанчына кажа, што мае сваякоў і ў Расіі, і яны таксама ёй не вераць, бо слухаюць расійскую прапаганду. "Няхай яны пабачаць, што ў нас робіцца", — эмацыйна заявіла беларуска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут